Каўшараў Іван Акімавіч
Герой Савецкага Саюза (17.12.1941). Нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1945). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939 - 1940). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Паўднева-Заходнім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, штурман эскадрыллі лёгкабамбардзіровачнага авіяпалка, начальнік штаба авіяпалка, лейтэнант. Зрабіў 157 баявых вылетаў па знішчэнні самалётаў на варожых аэрадромах, жывой сілы на пярэднім краі, танкаў і чыгуначных эшалонаў.
Адна са старонак у летапіс
гісторыі Айчыннай вайны ўпісана нашым земляком І.А. Каўшаравым.
У баях на Волхаўскім фронце
толькі з 7 верасня па 7 снежня 1941 г. лётчык І.А. Каушараў здзейсніў 99 баявых
вылетаў, наносіў удары па пазіцыях праціўніка ў раёне г. Ціхвін.
Першая авіяэскадрылля, у якой
Іван Акімавіч быў штурманам, свой першы баявы вылет здзейсніла 22 чэрвеня 1941
г. «Калі эскадрылля падляцела да зададзенага раёна, - успамінаў пазней Іван
Акімавіч, - адкрылася відовішча: усе дарогі забіты варожымі танкамі, артылерыяй,
мотапяхотай, цыстэрнамі з гаручым. Эскадрыллі авіяпалка скінулі 270 авіябомбаў.
У выніку было знішчана 10 танкаў, 29 аўтамашын і да 300 фашыстаў».
Як цяжкі бой запомніўся І. А. Каўшараву
і дваццаць сёмы вылет, калі полк страціў 25 працэнтаў самалетаў. На
Ленінградскім фронце Іван Акімавіч 127 разоў вадзіў авіяэскадрыллю ў бой. На
Сінявінскім участку варожыя знішчальнікі атакавалі савецкія самалёты. Бамбардзіроўшчык
Каўшарава загарэўся. Давялося садзіцца прама ў балота. З абпаленым тварам Іван
Акімавіч на дзесяць дзён папаў у санчасць. За гэты бой І.А. Каўшараў быў узнагароджаны
ордэнам Чырвонай Зоркі. Аднойчы разведка данесла, што на аэрадроме Лёзна знаходзіцца
каля 100 варожых бамбардзіроўшчыкаў. «Надворʼе было нялётнае. Воблакі
прыціскалі нас да зямлі, - успамінае І.А.Каўшараў. - Мне давялося за секунды
прыняць аптымальныя рашэнні, каб вывесці групу да цэлі. Пры першым жа заходзе
шэраг самалётаў ворага запылалі, аэрадром зацягнула дымам. Пры другім заходзе
агнём ахапіла бензазапраўшчыкі. Па звестках партызан былі знішчаны 21 і
выведзены са строю 29 самалётаў ворага.
У гаты час гітлерайцы ўзнялі 8
знішчальнікаў МЕ-109 з прыфрантавога аэрадрома і перахапілі нашу эскадрыллю. Завязаўся
жорсткі паветраны бой.
Фашысцкія знішчальнікі рынуліся ў атаку на вядучага. Наш
самалёт быў падбіты. Камандзір пасадзіў машыну на лясной паляне. Экіпаж выбраўся
з палаючага самалёта. Па глыбокім снезе мы накіраваліся ў лес. На трэцюю ноч
дайшлі да адной вёскі, але нас папярэдзілі, што там знаходзіліся немцы. Мы
абышлі гэты населены пункт і пакрочылі далей. Нарэшце, выйшлі да сваіх».
За гэты бой І.А. Каўшараву
прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза.
Высокую ўзнагароду Іван Акімавіч
атрымаў у Крамлі. Пасля атрымання узнагароды да яго падышоў карэспандэнт газеты
«Правда» і прапанаваў падпісаць зварот воінаў-беларусаў да сваїх землякоў,
партызан і партызанак, усіх працоўных Беларусі, якія апынуліся на часова
акупіраванай фашыстамі тэрыторыі.
«Да цябе, наш народ-волат, звяртаюцца сыны твае, воіны-беларусы, -гаварылася ў гэтым дакуменце. - Дзень і ноч мы жывем думкай пра вас, пра родную зямлю. Яна стогне пад пятой акупантаў. Мы клянёмся, што ні крыві, ні жыця свайго не пашкадуем у барацьбе за сваю справу, за разгром фашысцкіх катаў. Знішчым ненавіснага ворага, назаўсёды ачысцім зямлю ад гітлераўцаў...».
Баявы шлях нашага земляка прайшоў
праз Украіну, ваяваў на Ленінградскім фронце, удзельнічаў у Берлінскай
аперацыі.
Да 1961 г. служыў у Савецкай Армії, палкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Ціхвін Ленінградскай вобласці.
Памер у 2002 годзе, пахаваны ў Кіеве.
Альбом удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Комментарии
Отправить комментарий