"Памяць і боль беларускай зямлі"
13 снежня на базе пракуратуры Гомельскай вобласці прайшло ўзнагароджанне пераможцаў абласнога агляду -конкурсу экспазіцый , прысвечаных генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд "Памяць і боль беларускай зямлі". Усяго на суд журы было прадстаўлена 76 работ , 15 з якіх прайшлі ў фінал. Пераможцаў узнагародзілі дыпломамі і памятнымі прызамі. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Карнеенка Арсеній , навучэнец 7 класа ДУА «Маркавіцкая сярэдняя школа Гомельскага раёна» (кіраўнік Абрамовіч Н.І.).