Сообщения

Показаны сообщения с ярлыком "Экскурсіі"

Экскурсія для вучняў 3 класа

Изображение
У рамках праекта "Я. Мая сям'я. Мая Радзіма" 28 лістапада вучні 3 класа наведалі школьны этнаграфічны музей "Таечка". Вучні пазнаёміліся з народным касцюмам Гомельска-Чарнігаўскага памежжа, рушнікамі, а таксама з бытам сялян . Значная ўвага была ўдзелена экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа.                                                                                

Экскурсія для вучняў 2 і 4 класаў

Изображение
 19 лістапада 2024 года вучні 2 і 4 класаў наведалі этнаграфічны музей "Таечка", дзе для іх была праведзена экскурсія і квэст-гульня "Знаёмства з музеем". 

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада

Изображение
     17 кастрычніка 2024 года ў этнаграфічным музеі "Таечка" адбылася экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада.       Дзеці пазнаёміліся з сялянскім бытам нашых продкаў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.     Таксама да ўвагі дзяцей была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне і генацыду супраць беларускага народу.

"Таечка запрашае ў госці!"

Изображение
    25 чэрвеня 2024 года выхаванцы аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа" наведалі этнаграфічны музей "Таечка". Сустрэча адбылася ў рамках абласной краязнаўчай акцыі "Музейны дуэт".     Для вучняў была праведзена экскурсія, а таксама арганізавана квэст-гульня "Знаёмства з музеем".

Экскурсія ў "Музей водараў" дзяржаўнай установы адукацыі "Грабаўская сярэдняя школа"

Изображение
       З мэтай уцягвання вучняў у актыўны летні адпачынак для выхаванцаў аздараўленчага лагера 24 чэрвеня 2024 года была арганізавана экскурсія ў музей водараў і этнаграфічны музей Грабаўскай школы.     Дзеці азнаёміліся з калекцыяй траў, даведаліся, як рыхтуюцца сувеніры, кулоны, дэкаратыўнае мыла і духмяныя паштоўкі, а таксама наведалі градкі з мятай і іншымі папулярнымі раслінамі.