Каўшараў Іван Акімавіч
Герой Савецкага Саюза (17.12.1941). Нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Глыбоцкае Гомельскага раёна. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію (1945). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939 - 1940). У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. на Паўднева-Заходнім, Ленінградскім, 1-м Беларускім франтах, штурман эскадрыллі лёгкабамбардзіровачнага авіяпалка, начальнік штаба авіяпалка, лейтэнант. Зрабіў 157 баявых вылетаў па знішчэнні самалётаў на варожых аэрадромах, жывой сілы на пярэднім краі, танкаў і чыгуначных эшалонаў. Адна са старонак у летапіс гісторыі Айчыннай вайны ўпісана нашым земляком І.А. Каўшаравым. У баях на Волхаўскім фронце толькі з 7 верасня па 7 снежня 1941 г. лётчык І.А. Каушараў здзейсніў 99 баявых вылетаў, наносіў удары па пазіцыях праціўніка ў раёне г. Ціхвін. Першая авіяэскадрылля, у якой Іван Акімавіч быў штурманам, свой першы баявы вылет здзейсніла 22 чэрвеня 1941 г. «Калі эскадрылля падляцела да зададзенага раёна, - успамінаў пазней І...