Сообщения

Конкурс "Нашчадкі традыцый"

     З мэтай патрыятычнага i духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз ix далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый i развіцця дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва вучаніца 9 класа Уніятава Дзіяна прыняла ўдзел у  раённым этапе IV Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» у намінацыі «Культурныя традыцыі i абрады роднага краю ».     Вынікам удзелу стаў дыплом І ступені. Спасылка на работу

Адкрытая краяведчая канферэнцыя "Гомельская вобласць - родны край"

  20 красавіка 2024 года вучаніцы 9 класа Астапенка Валерыя і Волкава Дар'я прыяглі дыстанцйныўудзел у адкрытай краяведчай канферэнцыі "Гомельская вобласць - родны край", якая праходзіла ў г.п. Карма. Вынікам удзела ў дадзеннай канферэнцыі стаў дыплом ІІІ ступені Волкавай Дар'і.

"Гісторыя сям'і - гісторыя Перамогі"

Изображение
  У сакавіку 2024 года Астапенка Валерыя прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурсу "Гісторыя сям'і - гісторыя Перамогі". У сваёй рабоце д зевяцікласніца распавяла пра лёс свайго прапрадзеда Івана Пятровіча Ярмоленкі . За удзел у конкурсе Валерыя была узнагароджана дыпломам ІІІ ступені Спасылка на артыкул у газеце "Маяк"

"Музей у аб'ектыве"

  У лютым 2024 года кіраўнік этнаграфічнага музея "Таечка" Абрамовіч Н.І. прыняла ўдзел у панараме падагагічнага вопыту "Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання" і намінацыі "Музей у аб'ектыве". Мерапрыемства было праведзена з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі , удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства. Па выніках удзелу ў конкурсе былі атрыманы дыпломы.