Сообщения

Сообщения за октябрь, 2024

Шосты школьны дзень

Изображение
     26 кастрычніка шосты школьны дзень прайшоў пад назвай "Дзень узаемадзеяння з сям'ёй".      Педагог-арганізатар А.М. Паўлючэнка правяла для дзяцей малодшага школьнага ўзросту мерапрыемства пад назвай "Традыцыі маёй сям'і". Адным з этапаў мерапрыемства стала наведванне этнаграфічнага музея "Таечка", дзе навучэнцы пазнаёміліся з бытам і традыцыямі своіх продкаў.

Занятак аб'яднання па інтарэсах "Краязнаўства"

Изображение
     19 кастрычніка 2024 года на базе этнаграфічнага музея "Таечка" адбыўся занятак аб'яднання па інтарэсах "Краязнаўства" на тэму "Ваенная гісторыя".      Навучэнцы працавалі з дакументальнымі крыніцамі, перыядычнымі выданнямі, архіўнымі матэрыяламі, успамінамі непасрэдных удзельнікаў і відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. 

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада

Изображение
     17 кастрычніка 2024 года ў этнаграфічным музеі "Таечка" адбылася экскурсія для выхаванцаў дзіцячага сада.       Дзеці пазнаёміліся з сялянскім бытам нашых продкаў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам.     Таксама да ўвагі дзяцей была прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне і генацыду супраць беларускага народу.

Урок у музеі

Изображение
     4 кастрычніка 2024 года на базе этнаграфічнага музея "Течка" быў праведзены ўрок па гісторыі Беларусі ў 10 класе на тэму "Наш край у старажытнасці".      Навучэнцы працавалі з серыйным выданнем "Памяць", у якім шырока прадстаўлены дакументальныя і архіўныя матэрыялы, газетныя публікацыі, фальклорныя і этнаграфічныя матэрыялы, а таксама з дакументальнымі крыніцамі, у якіх адлюстравана інфармацыя пра гістарычнае развіццё нашай мясцовасці ў старажытнасці.           Таксама для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па музеі.