"Музей у аб'ектыве"
У лютым 2024 года кіраўнік этнаграфічнага музея "Таечка" Абрамовіч Н.І. прыняла ўдзел у панараме падагагічнага вопыту "Музеі ўстаноў адукацыі: эфектыўныя практыкі грамадзянска-патрыятычнага выхавання" і намінацыі "Музей у аб'ектыве". Мерапрыемства было праведзена з мэтай павышэння эфектыўнасці дзейнасці музеяў устаноў адукацыі , удасканалення прафесійнай кампетэнцыі кіраўнікоў музеяў, іх педагагічнага і метадычнага майстэрства. Па выніках удзелу ў конкурсе былі атрыманы дыпломы.